Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Яўген Крупенька - Алёнка
Запыталася Алёнка
У вясёлкі залатой:
– Хто табе купіў сукенку?
У мяне няма такой.
– З чыстых промняў, нібы з нітак,
Клапатліваю рукой
Летні дожджык яе выткаў
З ясным сонцам раніцой.