Дата публикации:
Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Яшчэ расці маёй трывозе І не любіць – на паўкрыла. Убачу маму на дарозе У шуме жытняга святла. І покуль гэты поўдзень спелы Дым тарфяны не завалок, На зрэзе дня – рамонак белы І пасівелы васілёк. Снуецца беглая сцяжына – Апошні збег майго сяла. Гняздзечка птушкі і ажына – У шуме жытняга святла. І покуль дыхае планета, Не вынішчаецца датла Душа народа і паэта У шуме жытняга святла.
Яўгенія Янішчыц → Яўгенія Янішчыц - Свята пірага
Яўгенія Янішчыц → Творчасць Яўгеніі Янішчыц
Яўгенія Янішчыц → Яўгенія Янішчыц - Ты пакліч мяне. Пазаві...
Яўгенія Янішчыц → Яўгенія Янішчыц - Каліна зімы
Яўгенія Янішчыц → Яўгенія Янішчыц - Мова