Дата публикации:
Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Ты паклiч мяне. Пазавi. Там заблудзiмся ў хмельных травах Пачынаецца ўсё з любвi Нават самая простая ява I тады душой не крывi На дарозе жыцця шырокай Пачынаецца ўсё з любвi— Першы поспех i першыя крокi Прыручаюцца салаўi Там дзе выбеглi ўдаль канавы Пачынаецца ўсё з любвi— Адчужэнне i боль i нянавiсць Ты паклiч мяне. Пазавi Сто дарог за маiмi плячыма Пачынаецца ўсё з любвi А iнакш i жыць немагчыма
Яўгенія Янішчыц → Яўгенія Янішчыц - Мова
Яўгенія Янішчыц → Яўгенія Янішчыц - Прыедзь у край мой ціхі...
Яўгенія Янішчыц → Яўгенія Янішчыц - Свята пірага
Яўгенія Янішчыц → Яўгенія Янішчыц - Каліна зімы
Яўгенія Янішчыц → Творчасць Яўгеніі Янішчыц