Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Яўгенія Янішчыц - Свята пірага

Пірог спякла, ды ўспомніла шайморы,
Бяздомнасці сівыя палыны...
Ты плачаш, мама? (Год ідзе каторы,
Каторы час ідзе пасля вайны!)

Ты ўся гарыш, нібы пасля застуды,
Як за акном — пякуча-алы мак.
Мне страшна так, што я бягу да студні,
Вядро ж не набіраецца ніяк!

Нясу нарэшце менш чым паўвядзерца —
Вада чамусьці плешча цераз край!
Маёй журбы сярэбранае сэрца,
Ты пачакай. Я хутка. Пачакай!

Пагодны май, і светлыні даволі.
Святочны май. I свята пірагоў.
Ды ўбачу, як расце яшчэ на полі
Наш горкі хлеб. I горкая любоў. 

Похожие статьи:

Яўгенія ЯнішчыцЯўгенія Янішчыц - Прыедзь у край мой ціхі...

Яўгенія ЯнішчыцЯўгенія Янішчыц - Каліна зімы

Яўгенія ЯнішчыцТворчасць Яўгеніі Янішчыц

Яўгенія ЯнішчыцЯўгенія Янішчыц - Мова

Яўгенія ЯнішчыцЯўгенія Янішчыц - "Ты пакліч мяне. Пазаві..."