Вы без мяне ляціце, самалёты.
Вы без мяне імчыце, цягнікі.
...Любоў мая, ты песня, і маркота,
І спелы бор, і вольны гон ракі.
Балючы век. Надвор’я перамена:
Яшчэ лісток не ўпаў – а снегапад.
Ды скрыпачка з дзесятага калена
Пяе ў душы на блаславёны лад.
Усё вастрэй – радні маёй прагалы,
Агеньчык дрогкі з маміных акон.
Ды зазвіняць вясельныя цымбалы
І жаркім вокам гляне у сэрца конь.
Пяе віхор, пяе лісток апалы,
Пяе зямля курганняў і удоў.
Любоў мая, ты скрыпка і цымбалы,
І шаргункі – над грывамі гадоў.
Похожие статьи:
Яўгенія Янішчыц → Яўгенія Янішчыц - Мова
Яўгенія Янішчыц → Яўгенія Янішчыц - Каліна зімы
Яўгенія Янішчыц → Яўгенія Янішчыц - Свята пірага
Яўгенія Янішчыц → Творчасць Яўгеніі Янішчыц
Яўгенія Янішчыц → Яўгенія Янішчыц - Ты пакліч мяне. Пазаві...