Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Яраслаў Пархута - Тройчы забіты

   Яго прасілі:
   – Вырві карані свае з зямлі гэтай, ідзі за намі. Толькі ў нас цябе чакае багацце.
   Не вырваў. Не пайшоў. Не захацеў багацця таго. I яго забілі.
   Яму прапаноўвалі:
   – Адрачыся веры свае, прымі нашу. Толькі сярод нас цябе чакае слава.
   Не адрокся. Не прыняў. Не захацеў славы тае. I яго забілі.
   Яму загадвалі:
   – Забудзь матчыну мову, назаўсёды пакінь народ свой. Толькі ў нас ты адчуеш сябе шчаслівым.
   Не забыў. Не пакінуў. Не захацеў шчасця таго. I яго забілі.
   ...Тройчы забіты, ён застаўся навечна СЫНАМ зямлі сваёй.