Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Яраслаў Пархута - Бусько

   Да буслоў у нас адносіліся з нейкай пяшчотнай павагай. Называлі не інакш як буськамі. I кожны стараўся, каб на яго котлішчы жыла гэтая птушка. Лічылася нават, што тады хату міне маланка, што ў сям’і будзе шчасце.
   Але тое было калісьці. Асушылі суседнія балоцейкі, выпрасталі рачулкі, спусцілі ваду – і буські пакінулі вёску.
   ...Палявой дарогаю вяртаюся дамоў. Хмарна. Церусіць дождж. Паказаліся першыя хаты. Перад імі, заместа колішняй лугавіны, – цямнее пярэстая ралля. «Заглыбака пусцілі плугі, – падумалася. – Ажно да глею дасталі». На ўскрайку раллі заўважаю буська. Мурзаты і ўсё роўна як сонны хадзіў ён пад дажджом. I ні тае паставы, ні тае грацыёзнасці, што мы прывыклі бачыць у гэтых птушак, – адна заклапочанасць.
   На душы прыкра: «Бусько месіць гразкую раллю і здзіўляецца: а што гэта сталася, пакуль быў у выраі?..»
   Мы часам такое пытанне і не задаём сабе.

Похожие статьи:

Яраслаў ПархутаЯраслаў Пархута - Апошні гусляр

Яраслаў ПархутаЯраслаў Пархута - Журавы

Яраслаў ПархутаЯраслаў Пархута - Снегавічок

Яраслаў ПархутаЯраслаў Пархута - Птушыны інтэрнат

Яраслаў ПархутаЯраслаў Пархута - Бомжык