Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ян Баршчэўскі пра ўваскрэсенне душы і перамогу чалавека над злом

   З усіх апавяданняў вылучаюцца «Ваўкалак» і «Вужыная карона». Яны самыя аптымістычныя і канцэптуальныя ў творчасці Яна Баршчэўскага. Апавяданні акрамя ўсіх пералічаных жыццёвых ісцін і «загадаў Божых» сцвярджаюць, што ад чалавека залежыць самае галоўнае — стан яго душы. Яны славяць чалавека, які, спатыкнуўшыся, знайшоў у сабе сілы, каб выбрацца з бездані свайго граху і вярнуць, уваскрасіць душу; які перамог зло толькі пасля таго, як перамог самога сябе. Пераканальна паказана ў апавяданні «Ваўкалак» ўваскрэсенне душы і сцвярджаецца, што самая цяжкая, але і самая вартая чалавека перамога — перамога над сабой.  

   Эвалюцыя душы і паступовае яе ўваскрэсенне пачынаецца з пераацэнкі каштоўнасцей. Сямён зразумеў, што багацце ад нячысціка —тлен, які не здольны зрабіць яго шчаслівым. Самае вялікае шчасце — каханне. У імя яго ён цалуе крыжык (а крыж — сімвал веры, без якой, як даводзіць Ян Баршчэўскі, «чалавек на ўсё гатовы») і кідае каменем у вужа. 

   Уваскрэсенне душы пачынаецца з пакаяння, з жалю і спагады няшчаснаму, з адчування яго болю і пакут, як сваіх уласных. А канчаткова вырваць сваю душу ў нячысціка можна толькі добрымі справамі. Рабі дабро ўсім, нават сваім крыўдзіцелям, даводзіць апавяданнем «Ваўкалак» Ян Баршчэўскі. І адначасова перасцерагае, заклікае быць асцярожнымі, клапаціцца аб сваёй душы, не пускаць у яе тое, што яе пагубіць: зайздрасць, жаданне зла другому, хцівасць, помслівасць. І Біблія папярэджвае ўсіх нас, што зайздрасць — грэх самы вялікі, большы за забойства, бо яна паступова, кропля за кропляй забівае радасць жыцця і ўсведамленне таго, што дадзена чалавеку, і адначасова напаўняе яго душу неўтаймоўным жаданнем зла іншым, каму дадзена тое, што не дадзена яму. Зайздроснік, папярэджвае нас Біблія, — жывы труп, непахаваны нябожчык, які выпраменьвае толькі зло. Зайздроснік - гэта ваўкалак, папярэджвае Ян Баршчэўскі.  

   Чаму ж не ўсе героі фантастычных апавяданняў уваскрасілі свае душы, а толькі Марка і Сямён? А Люцэфуга? А Альберт? A Васіль? Зазнаўшы шмат гора, пакут і страху, толькі суддзя Дадэмуха ды яшчэ пані паручніца, а таксама жонка пана Н. І іх сем'і з дапамогай добрага чараўніка Тамаша выратаваліся ад ката Варгіна. A астатнія? Так і загінулі, сышлі ў нябыт. Чаму?  

   Пісьменнік настойлівы ў сваіх перакананнях, што чалавек, які саграшыў не па сваёй волі або памыліўся, паверыўшы злу ў белых адзежах, прыняўшы Белую Сароку за ўвасабленне чысціні, але потым шчыра пакаяўся, варты жалю, спагады і літасці Божай. Чароўная пані з падземнага царства даруе жыццё селяніну, якога пад страхам смерці паслаў па скарбы хцівы пан. І Сямёну пан загадаў настраляць дзічыны для гасцей пад пагрозай жорсткага пакарання. Герояў жа трынаццатага апавядання, а разам з імі і нас, пісьменнік папярэджвае: Тамаш сышоў з гэтай зямлі, дапамагчы больш не будзе каму, а кот Варгін з'яўляецца зноў і зноў — будзьце пільнымі!  

Похожие статьи:

Якуб КоласДухоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»

Пераказы, дыктантыРэкі і людзі

Рыгор КрушынаРыгор Крушына - Чалавек

Міхась КавыльМіхась Кавыль - Чалавек

Пераказы, дыктантыЧалавек і прырода