Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Янка Сіпакоў - Дружа мой!..
Дружа мой!
Хочаш,
Я падарую табе
Самае-самае дарагое,
Што помню?
Я падарую табе
Ручавінку дыму
Над маёю роднаю вёскаю,
Над маёю ціхаю хатаю,
Над нашым шаноўным комінам,
Бруйку дыму,
Якую я берагу з дзяцінства
I якая пахне і сёння мне
Толькі што спечаным
Хлебам...