Кажуць людзі: "Вясна!"− піша так каляндар.
Хто ж пазнае яе, калі сыпле ўсё снег?
Дарма ладзіў саху на той час гаспадар,
Ды і бусел да нас прыляцеў як на смех.
Жураўлі ўжо лятуць з крыкам звонкім − ключом,
Кінуў вырай кулік, чайка недзе скігліць,
А ўсё сівер як дуў, дзьме па полю па том,
Гул па лесе ідзе: "Яшчэ летку − не быць!"
Ой, ты доля мая! − так, як гэта вясна.
Да мяне ты не йдзеш,− хоць даўно бы пара!
З горкай чаркі як піў, так і п’ю я да дна,
I не свеціць яшчэ у пацёмках зара.
Адзавіся! − дзе ты? − за табой я пайду
На край света шукаць! − на якой ты мяжы?..
Адзавісь, зашчабеч салавейкам ў саду!
Яснай зоркай ўзгляні! − Дзе ты, доля,− скажы!
Похожие статьи:
Янка Лучына → Творчасць Янкі Лучыны
Янка Лучына → Янка Лучына - Дзень за днём
Янка Лучына → Янка Лучына - Роднай старонцы
Янка Лучына → Янка Лучына - Стары ляснік
Янка Лучына → Янка Лучына - Што думае Янка, везучы дровы у горад