І лягла ж цішына
У бары за гарой, –
Каб дравінка адна
Хоць кіўнула сабой.
Снег пушаны залёг
На галінах сасон,
І чарнобель, і мох
Атуліў сабой ён.
Сокат птушак замёр,
Як бы поўнач была,
Адно свісне тапор
Ды зазвоне піла.
Гэта сілу сваю
Так прабуе мужык;
Рухнуў дуб на зямлю,
Як магуч і вялік...
Далей – глуш, цішына
У бары, за гарой, –
Каб дравінка адна
Хоць кіўнула сабой.
Похожие статьи:
Максім Гарэцкі → Максім Гарэцкі - У панскім лесе
Пераказы, дыктанты → У лесе (Паводле М. Гарэцкага)
Казкі Жыцця → Якуб Колас - Стары лес
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Сон у лесе
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні