Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Янка Купала - Заклятая кветка

Чуць толькі купальскае свята
Набліжыцца з ночкай сваей,
Як папараць кветкай заклятай
Чаруе няшчасных людзей...

З надзеяй, і верай, і сілай
Зусюль, куды б дзе ні зірнуць,
Праз высі, даліны, магілы
Па кветку бягуць і бягуць!

...Сава пяе песню разлукі,
Лапоча крыламі кажан, –
Мільённыя цягнуцца рукі,
Дзе дрэмле купальскі курган.

Тых радасцю вочы смяюцца,
Тым зрэнкі крывёй заліло;
Піхаюцца, корчацца, б’юцца,
Мяшаецца праўда і зло.

Пачнуцца галінкі хіліцца,
Шасцяць верасы пад нагой.
Туж-туж ужо кветку схапіці!
Сцікаецца гэты і той –

Тыц – стой!.. Глядзяць зорніцы-сведкі,
Пявун адгукнуўся ў сяле –
Ні ночкі купальскай, ні кветкі!
Усё затаілася ў мгле...

Залыпалі блудныя вочы,
Мільёны уздохаў ляціць.
Сава не заціхне – рагоча,
Крыламі кажан шапаціць...

След костачкі сцелюць – услалі,
Здаецца, ўжо час аддыхнуць,
Надойдзе ж хай толькі купалле,
Мільёны па кветку бягуць!..

 

Похожие статьи:

Ніл ГілевічНіл Гілевіч - Ах, якая над Гайнай купальская ноч!..

ПераказыПапараць

ПераказыКупалле

Казкі ЖыццяЯкуб Колас - Ноч, калі папараць цвіце

ПераказыКупальскі абрад