Маці адвячоркам
Села ля акна:
Хоча дзецям казку
Расказаць яна.
Каля роднай мамкі
Селі мы ў радок.
Нам прытульна, добра,
Цёплы наш куток.
Завіруха вые
Ў цемрадзі пустой.
Палілася казка
Хваляй залатой.
Пра таго асілка,
Што павёў народ,
Каб прагнаць з краіны
Ўвесь варожы род.
Слухаем уважна
Мы матульчын сказ.
Шпарка пралятае
Наш вячэрні час.
Роем нашы думкі
Хуценька плывуць
Ўдаль, за акіяны,
Ў небяспечны пуць.
Хай завеі ў полі,
Хай і сівер там, –
Тут, у цёплай хаце,
Добра з маткай нам.
1921
Похожие статьи:
Пераказы → Да маці
Пераказы → На скрыжаванні
Янка Золак → Янка Золак - Ода маці
Пераказы → І надыходзіць дзень
Пераказы → Сустрэча з маці