Дата публикации:
Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Я помню сад у срэбраным уборы... Паміж красуючых духмяных дрэў Стаяла ты – ўся ў белым. Сад шумеў. У цьмяным небе замігцелі зоры. Тужліва пазіралі твае вочы. Я ведаў – ты аб нечым сумавала, Але аб чым – тады мне не сказала. Квяцісты сад хаваўся ў полаг ночы. Я падышоў к табе між белых дрэў. Ноч ціхая над садам панавала. Твой сум уцешыць словам я хацеў... I голас мой ад болю анямеў, Бо ты са мной таксама сумавала, Але аб чым – тады мне не сказала.. 1913
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Санет (Замёрзла ноччу шпаркая крыніца...)
В → Вянок санетаў
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Санет (Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...)
С → Санет
Янка Купала → Янка Купала - Для зямлі прадзедаў маіх...