Прыйшла з вятрамі восень,
шуміць высокі лес.
Пайшоў мядзведзь па лесе,
далёка ў глуш залез.
Пад елкай вырыў яму,
паслаў у ёй галлё –
і ўжо гатова ў мішкі
зімовае жыллё.
А каб мароз траскучы
не ўлез к яму зімой,
наклаў галля над новай
бярлогаю сваёй.
Вось мішка ўжо ў бярлозе,
утульна тут яму.
Паправіў ён галінкі,
залёг на ўсю зіму.
Прыйшла зіма з марозам,
заснуў і лес, і бор.
Завеі заспявалі
на ўвесь лясны прастор.
А мішка і не дбае.
Яго спакойны сон.
Ён спіць на мяккім вецці
аж да вясенніх дзён.
Похожие статьи:
Пераказы → Мядзведзь (Паводле М. Зверава)
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч - Былі ў мяне мядзведзі
Пераказы → Неспадзяваная сустрэча
Пераказы → Вось якія «мішкі»
Пераказы → Смаргонская мядзведжая акадэмія