Кветачкі сінія,
Як май, прыгожыя
Вясной раджаліся,
Ў расе купаліся.
Усходзіць сонейка,
Заходзіць сонейка –
Пялёсткі сінія
Расою іскрацца.
Во пчолка звонкая
Хінецца к венчыку;
Ўвесь дзень праменісты
Збірае мёд яна.
Вось матылёк мільгнуў
Сняжынкай белаю;
Яму тут весела
У ззянні сонечным.
Прыйшла дзяўчынка ў луг,
Прыйшла маленькая,
Нарвала кветак шмат
Рукой рупліваю.
Яна спляла сабе
Вянок прыгожанькі,
Пайшла па полі з ім
З вясёлай песняю:
«Кветачкі сінія,
Як май, прыгожыя
Вясной раджаліся,
У расе купаліся...»
Похожие статьи:
Янка Журба → Янка Журба - Братняй Украіне
Янка Журба → Янка Журба - Залацісты вечар дагарае...
Янка Журба → Жыццёвы і творчы шлях Янкі Журбы
Янка Журба → Янка Журба - Вясна ідзе
Янка Журба → Янка Журба - Коцік