Тут нядаўна так сярдзіта
дзед-мароз гручэў у вокны,
ў полі выла завіруха,
а сягоння прыляцела
зноў вясна к нам маладуха.
З стрэх ліюцца бомы-кроплі,
на шляху руччы-музыкі
ладзяць гучную капэлю.
У паветры льюцца звоны, –
гэта птушкі прыляцелі.
Шпак рассеўся на шпакоўні
і заводзіць спеў вясёлы.
На бярозцы, ля крыніцы,
што бадзёра так булькоча,
пра вясну пяе сініца.
Птушкі радуюцца шчыра,
што прырода абудзілась,
што зямлю сагрэла сонца...
I ліецца ўжо ў паветры
песня жаўранка бясконца.
Похожие статьи:
Янка Журба → Янка Журба - Братняй Украіне
Янка Журба → Янка Журба - Вясна ідзе
Янка Журба → Янка Журба - Коцік
Янка Журба → Янка Журба - Залацісты вечар дагарае...
Янка Журба → Жыццёвы і творчы шлях Янкі Журбы