(Паводле народнай казкі)
Шэранькі козлік
Жыў у бабулькі,
Быццам у роднай
Мілай матулькі.
Козліка бабка
Дужа любіла,
Свежай травою
Часта карміла,
Шчыра дзень кожны
Яго даглядала,
Смачнага пойла
Ўранні давала.
Ў сенцах на сене
Клаўся ён спаці
Ў гай разам з бабкай
Бегаў гуляці.
Козлік задумаў
Бегчы ў лясочак:
Стаў яму цесен
Бліжні гаёчак.
Ўраз разбурыў ён
Тын ля дамочка
I апынуўся
Ў цёмным лясочку.
Ў лесе, дзе густа
Сосны стаялі,
Козліка зверы
Хутка дагналі...
Плакала доўга
Ў хаце бабулька.
Як па дзіцяці
Плача матулька.
Похожие статьи:
Янка Журба → Янка Журба - Коцік
Янка Журба → Янка Журба - Залацісты вечар дагарае...
Янка Журба → Жыццёвы і творчы шлях Янкі Журбы
Янка Журба → Янка Журба - Вясна ідзе
Янка Журба → Янка Журба - Братняй Украіне