(скарочана)
Я злавіў ладную плотку. Укінуў рыбіну ў ямку з вадой. Праз хвілін пяць злавіў яшчэ адну, крыху меншую. Зняў з кручка і павярнуўся да ямкі, каб апусціць плотку ў ваду, і ажно аслупянеў. Каля ямкі з маёй плоткай ў зубах сядзела выдра.
Нязваная госця і не думала ўцякаць. Спакойна, нават цікаўна разглядала мяне бліскучымі чорнымі вочкамі. Я пляснуў у ладкі. Выдра спуджана падскочыла, выпусціла плотку з зубоў. Але тут жа зноў ухапіла яе зубамі і сіганула ў асаку.
Болей выдру каля рэчкі ўбачыць не давялося. Але кожны дзень я пакідаў у ямцы дзве-тры плоткі. Раніцою, калі прыходзіў сюды, ямка была пустая.
Похожие статьи:
Леанід Галубовіч → Леанід Галубовіч - Я — раб паэзіі...
Леанід Галубовіч → Творчасць Леаніда Галубовіча
Леанід Галубовіч → Леанід Галубовіч - Людскою разумнаю воляй...
Леанід Галубовіч → Леанід Галубовіч - Мова
Леанід Галубовіч → Леанід Галубовіч - верш "Паэзія"