Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Янка Галубовіч - Вожык і Ручаёк

   Восенню, калі пахаладала, знайшоў вожык у глухой мясцінцы трухлявы пень, зрабіў у ім гняздо з лісця і заснуў.
   Доўга спаў вожык ці не, сам не ведае. Але аднойчы пачуў, што нехта трывожыць яго: усё бубніць і бубніць непадалёку. Высунуў пыску з гнязда, глядзіць – ручаёк весела журчыць.
   – Прачнуўся сам і іншых будзіш, – папракнуў вожык. – А я не выспаўся яшчэ, ручаёк.
   І зноў у гняздо паціснуўся, заснуў. Раніцаю вочкі расплюшчыў і зморшчыўся, быццам горкую пілюлю праглынуў. Увесь бачок – мокры. Вылез з гнязда і бачыць: ручаёк пашырэў, да самага пня падступіўся.
   – Ну, пачакай, назола! – зазлаваў вожык. – Я цябе зямлёю засыплю!
   Хуценька перабіраючы ножкамі, падбег да ручайка, а той падхапіў яго і панёс.
   Плыве вожык, ніяк да беражка прыстаць не можа. А наўкола вясна. Лёгкі туманок над зямлёю сцелецца. Падбел расцвіў, пралескі яснымі вочкамі ўсміхаюцца. У сінім небе жаваранкі спяваюць. Вожык і пра злосць сваю забыўся. Выбраўся з вады на беражок, сказаў:
   – Дзякуй, ручаёк! Каб не ты, я і вясну праспаў бы ў цёплым гняздзечку.

 

Похожие статьи:

Леанід ГалубовічЛеанід Галубовіч - Людскою разумнаю воляй...

Леанід ГалубовічТворчасць Леаніда Галубовіча

Леанід ГалубовічЛеанід Галубовіч - Мова

Леанід ГалубовічЛеанід Галубовіч - верш "Паэзія"

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Ручаёк