Па надворку певень ходзіць,
За сабою куры водзіць
I крычыць: – Сюды! Сюды!
Як кіўне ён галавою,
Сыплюць куры чарадою –
Як адна бягуць туды.
А калі хто кур пужае,
Певень грозна загукае: –
Хто такі там? Хто такі?
Вось на ток ён зачасаўся.
– Кыш! – адтуль хтось адазваўся.
– А які там чорт? Які?
Певень жытам кур частуе,
Гаспадара бы й не чуе,
Кліча кур: – Сюды! сюды!
Гаспадар мятлу хапае.
Гвалт наш певень падымае:
– Хто куды! Ой, хто куды!
Похожие статьи:
Вацлаў Ластоўскі → Вацлаў Ластоўскі - Пад старасць адгукнецца
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Сонца і Певень
Ларыса Геніюш → Ларыса Геніюш - Певень
Кандрат Крапіва → Кандрат Крапіва - Кукарэку
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Гусак і Певень