Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Якуб Колас - На рэчцы (урывак з паэмы «Новая зямля»)
Адказы на пытанні:
1. Чым захапляе рэчка Костуся?
Глядзіш – на рэчку ён шыбуе
І лёд сякеркаю мацуе,
То падбяжыць і скаўзанецца,
І сам сабе ён засмяецца;
То спыніць крок, замрэ, застыне –
Такая радасць тут хлапчыне!
На гэтай рэчачцы зімою
Такія справы вынікаюць,
Што надта Костуся займаюць.
Калі на рэчку ён ні прыйдзе,
Глядзіць – штось новае там выйдзе:
То лёд, уздуўшыся гарбамі,
Бубніць, як бубен, пад нагамі,
То ападзе наніз, угнецца,
На дно пластамі пакладзецца…
2. На рэчцы мароз спрабуе скаваць воду. Паэт піша аб гэтым з узрушаным пачуццём, ён нібыта перажывае за скаваную лёдам раку.
Марозік крэпіць, лёд таўшчэе,
І рэчка вольная нямее,
Да дна вадзіца вымярзае
І ходу, бедная, не мае,
І цесна там ёй, і няміла
Яе халодная магіла;
Але дарма: жывую сілу
Не запраторыш ты ў магілу,
Мароз бязжаласны і люты!
Хоць ты звязаў і крэпка путы,
Скаваў і рэчкі і азёры
І ўсё заціснуў пад запоры,
Разлёгшысь лёдам і снягамі
Над чыстым полем і лугамі,
Ды ты жыцця, брат, не здалееш,
Як ты ні дурыш, ні шалееш.
Глядзі – скрозь ковы ледзяныя
Сачацца кропелькі жывыя,
Дарогу новую шукаюць
І лёд вадою заліваюць.
І праўда: рэчачка-крынічка,
Хаця і мелка, невялічка,
Але такую сілу мае,
Што лёд угору падымае
І ломіць глызу, як націну.
– Гэ, брэшаш ты, мароз, не згіну
Я пад карою ледзяною,
Пабарукаемся з табою! –
Як бы гаворыць смела, гулка
Марозу бойкая рачулка.
І між марозам і вадою
На гэтай рэчачцы зімою
Такія справы вынікаюць…
У радках: Але дарма: жывую сілу // Не запраторыш ты ў магілу, // Мароз бязжаласны і люты!.. паэт мае на ўвазе сцвярджэнне, што жывая сіла народа прачнецца і вырвецца на свабоду, якімі б цяжкімі не былі б выпрабаванні і лютымі ворагі.
3. Паэт надае Марозу над усімі маразамі такія адмоўныя чалавечыя якасці як лютасць, жорсткасць, злосць, свірэпасць, бязжаласнасць, сярдзітасць, акрамя гэтага мароз – штукар і жарты любіць, мастак і пыху поўны. Паважны, як вяльможа.
4. Ялінкі ўражваюць хлопчыка падабенствам да дзяўчат. Аўтар шырока выкарыстоўвае эпітэты пры апісанні зімовага лесу: бялявы дым, халодныя зоры, зухаваты мароз, скрэпы ледзяныя, жывыя кропелькі, бойкая рачулка, раўчук праворны, кучаравыя вербы, гаротныя націнкі.
А лес, як добры той знаёмы,
Стаіць збялелы, нерухомы
Абапал рэчачкі сцяною,
Над ёю сплёўшыся страхою,
Далёка кінуўшы галінкі;
А маладзенькія ялінкі
Пад белым пухам чуць заметны;
Яны так мілы, так прыветны,
Бы тыя красачкі-дзяўчаткі,
Надзеўшы гожыя апраткі.
5. Кастусь – фантазёр і летуценнік. Калі ён разглядаў марозныя ўзоры, яго ўяўленне пераносіла хлопца ў летуценні і думкі, радасныя і шчаслівыя моманты жыцця. Гэта яго асабісты ўнутраны свет фантазіі і мары.
Похожие статьи:
Якуб Колас → Якуб Колас - Каля рэчкі
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Рэчка-рэчанька мая
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Пачатак
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Жыла-была рака
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Шарпілаўка цячэ ў жыццё, як Сож...