урывак з вершаванай казкі «Рак-вусач»
Ну ж і слаўна каля рэчкі!
І чаго на ёй няма!
Сітнякі стаяць, бы свечкі,
Тут маліна і парэчкі –
Розных ягад проста цьма;
Тут і лозы, і ракіты,
І чарот, і асака, –
Ну, як тыя аксаміты,
Вабяць вока рыбака.
А тых птушак і не злічыш:
Качкі, кнігаўкі, драчы,
І сам бусел-паляўнічы
Вас у госці тут закліча,
Жабу ў дзюбе несучы.
Тут жыве званар-камар,
Як балотны гаспадар,
Даўганосы, даўганогі,
Голас тонкі, а сам строгі.
У траве між чаратоў –
Колькі розных матылёў,
Бабак сініх і чырвоных:
Іх сукеначкі ў фальбонах,
Іх убор – іду ў заклад –
Закасуе ўсіх дзяўчат.
Весела на рэчцы
І траве, і кветцы,
І крылатым пташкам,
Мошкам і мурашкам,
І крыклівым дзеткам,
Асабліва леткам:
У рачулцы купаюцца,
У лясочку качаюцца.
Похожие статьи:
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Пачатак
Пераказы → Нёман (Паводле Я. Крамко)
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Шарпілаўка цячэ ў жыццё, як Сож...
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Жыла-была рака
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Рэчка-рэчанька мая