Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Якуб Колас - Дарэктар. ГДЗ

   1. Яська Базылёў – гэта хлопчык, якога запрасілі ў якасці "дарэктара"- хатняга настаўніка ў сям’ю Міхала. Ён адвучыўся чатыры гады ў школе і па меркаваннях Міхала, мог перадаць сваю навуку яго сынам. Яго вырашылі наняць, бо адправіць хлопцаў у школу было для сям’і вельмі дорага. Такім чынам хлопчык апынуўся на хутары.
   2. Яська быў хлопчыкам сарамлівым, крыху баязлівым, не вельмі ўпэўненым у сабе, але памяркоўным, добразычлівым, цярплівым, адкрытым, гаваркім, уражлівым.
   3. Спачатку Яська напужаўся, яму было няёмка і нават шкадаваў, што згадзіўся прыехаць:

 

Крыху маркотна з непрывычкі,
Бо тут так ціха, глухавата;
Лясы, кусты і адна хата;
Тут жыць сапраўды страшнавата:
Лагчыны, яміны, раўкі –
Тут, пэўна, шворацца ваўкі
І злыдні ходзяць, ваўкалакі...
Папаўся ён тут, небарака!
А лес пануры і страхлівы.
Дарэктар наш быў палахлівы;
Няма ні веры, ні надзеі
На вельмі добрыя падзеі.
Эх, цяжка жыць тут будзе, цяжка!
І нават каецца наш Яська,
Нашто даваў ён сваю згоду.
Каб знаў – не ехаў бы ён зроду,
Бо прападзе ён тут, як мыш…


   "Вапельная гара ў Свержані" В. Сулкоўскі – Адлюстраваны яркія, непаўторныя краявіды, непаўторныя, натуральныя, прыгожыя, захапляльныя.
   4. Дзеці Міхала сутрэлі Яся па-рознаму.

   Уладзік:

І, як трымацца з ім, не зналі:
Ці мець яго запанібрата,
Ці лепш з ім быць далекавата.
Уладзік зараз – шмыг у дзверы!
(Такія меў ужо манеры.)
Ды йшоў пыніць ён гаспадарку.
З навукай хлопец штось не ладзіў,
А Еўтушэўскі яго гадзіў,
Ярэмцам клаўся ён на карку.


   Алесь:

Алесь за комінак схаваўся,
Адтуль на Яську прыглядаўся
І думаў там сабе без шуму
Якуюсь смешную, знаць, думу,
Бо зрэдку ўголас усміхаўся.


   Калі Яська пачаў пытацца пра тое, хто што з хлопцаў умее, размова пайшла весялей. Напачатку яны размаўлялі пра вучобу, а пасля хлопчыкі пачалі расказваць дарэктару пра іх жыццё лясное, пра звяроў і разнастайныя здарэнні. Хлопчыкаў зблізіў не толькі ўзрост, але і агульныя інтарэсы – яны любілі прыроду, звяроў, назіралі за жыццём вакол сябе.
   5. Міхал даў наказ Яську, каб той строга падыходзіў да вучобы хлопцаў: караў калі трэба. Яська сапраўдным настаўнікам, быць, канешне не мог бы, але перадаць свае веды здолеў бы. Хлопцы лепш успрымаюць такую навуку, калі твой аднагодак тлумачыць незнаёмае табе на тваёй мове і можа даступна растлумачыць усё тое, што не зразумела.
   6. Аўтар ставіцца да хлопчыкаў з увагай, клопатам, любіць сваіх няўрымслівых герояў, крыху жартаўліва расказвае пра іх знешнасць, паводзіны і звычкі. Гэта бачна ў апісанні Яські:

А сам дарэктар, з вузел ростам,
Ў сваім уборы бедным, простым,
У зрэбных портках і кашулі,
Стаяў, як бы яго прыгнулі,
Такім мізэрным і маўклівым,
У халаце суконным сівым.


   Пра характар Уладзіка:

А Ўладзя хлопцам пабажыўся,
Што ён за вуха ўзяць не дасца,
Няхай лепш возьме яго трасца!


   Пра веды Алеся ў пісьме:

Пісаў на дошцы «кучка», «мода»,
Пісаў і «конь», і «вецер вее»...
Не, – наш Алесь пісаць умее!
– Ну, гэта я-то трохі знаю,
Хоць часам сам не расчытаю,
Што напішу, – такі пісака, –
Не расчытае і сабака.


   7. Аўтар заўважае, што ў ветрыку няма ласкі, няма ўжо смеху блакітных васілёчкаў, адлятаюць гусі, лісце апранута ў багру. Настрой верша – аўтар шкадуе, што адыходзіць лета, што няма ўжо цеплыні, што адлятаюць птушкі. Апісанне восені крыху сугучна агульнаму настрою твора – скончылася любімая пара – лета, прыйшла восень, але ўсё ж пераважае агульны жартаўлівы настрой і ў апісанні дарэктара, наказе Міхала, размовах і расказах хлопчыкаў.
   8. Калі наступае восень, у паветры з’яўляецца шмат павуцінак, якія "лятаюць", падхопленыя восеньскім ветрам, яны вандруюць па наваколлю, гэта верная прыкмета восені.
   9. Восень як бы параўноўваецца з усім порам года, гэта не лета і не вясна, а развітанне з сонейкам і летнім жыццём.
   10. Роднаснае ў карціне і творы – аўтары падкрэсліваюць, што хоць і свеціць сонца, але ўжо няма цяпла, аблятаюць лісты, пазалацелі дрэвы, вада ўжо не цёплая, а халодная. Прырода развітваецца з цяплом і сонейкам.

Похожие статьи:

Якуб КоласТворчасць Якуба Коласа

Якуб КоласСлужэнне народу — асноўны абавязак мастака. Паэма «Сымон-музыка»

Якуб КоласПаэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы

Якуб КоласДухоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»