Дата публикации:
Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Не спяваў ён ясным зорам За далёкім сінім морам. Не спяваў на скалах голых, Сумаваў па родных долах. Салавей, пясняр крылаты, Прыляцеў вясной дахаты. Пад лістком расінку соку Выпіў чыстага, як вока. Пакланіўся зорцы ў пояс І папробаваў свой голас. Над крыніцаю, у вербах, Ліўся пошчак чыстым срэбрам.