У сутонні п’яніцай
хістаецца пад плотам цень.
Умыўшыся яркай раніцай,
на сіні выган
выганяе
сонца пасвіць дзень.
Плаксівую смугу
памялом
змяло,
і промень сонца па шляху
пабег ў сутулае сяло.
3 сявянькай працы на плячох
ратай спаткаў яго:
уцеха хлынула з вачэй
і гойснула у сінь бягом.
Падшывалец-вецер
лапоча песняй у лістве:
разбіўся мутны вечар
аб сонца ў сіняве!
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Вясновая раніца (Паводле Я. Скрыгана)
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Раніцу шчэбет пільнуе ...
Якуб Колас → Якуб Колас - Раніца вясною
Пераказы, дыктанты → Раніцою
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Летняя раніца