Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ядвігін Ш. - Бярозка - ГДЗ

   1. Бацька даў дачцэ наступную параду "на апошнім адвітанні": "Слухай, пацеха мая, адну цябе толькі я маю і адну табе толькі даю раду: калі цябе прыцісне горкая доля, калі табе будзе вельмі цяжка жыць, што і змогі не будзе вытрываць, не жалься нікому-нікому, хіба знойдзеш такую спрыячую верную душу, як спрыяла і верная была для цябе душа твайго бацькі; не знойдзеш — ідзі лепш у лес, выберы, каторае табе спадабаецца, дрэва і яму, толькі яму аднаму, маё ты дзіцятка, душу сваю адкрывай, жаль свой вылівай...".
   2. Бацька перагледзеў свае погляды на адносіны асобы з грамадствам тады, калі даведаўся, што яго дачушка не магла нікому расказаць пра свае беды, была адзінокай сярод людзей.
   3. Без адказу засталося пытанне Марыські: "Татачка, а чаму паміж людзей я не знайшла, каму пажаліцца? "
   4. У гэтае пытанне пісьменнік укладвае сэнс, што прага Марыські мець сяброў, блізкія і спагадлівыя адносіны з людзьмі натыкаецца на чэрствасць,абыякавасць да чужых праблем. Аўтар у сваім творы ставіць праблему людской адчужанасці і адзіноты.
   5. У паэме "Кепска будзе" паказана вера селяніна ў патрыярхальныя ўстоі, царскі суд. Аліндарку дапамог новы асэсар — "чалавечак так, нічога...". Францішак Багушэвіч ідэалізуе царскія ўлады, верыць у добрых суддзяў.
   Завязка і фінал апавядання "Бярозка", наадварот, сведчаць пра тое, што галоўная гераіня як была адзінокай у чужой старане, так ёю і засталася, не знайшоўшы паразумення з людзьмі. Гэта было адметнай з'явай парэформеннага саракагоддзя. У нялюбым замужжы, свякроўчынай хаце дзяўчына была адчужанай. У гэтым рэалізм твора Ядвігіна Ш.

Похожие статьи:

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Сабачча служба

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Дуб-дзядуля - ГДЗ

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Падласенькі

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Антон Іванавіч Лявіцкі

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Павук