Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Юрась Свірка - Словы

У нас сваіх хапае слоў
Крамяных,

росных,

васільковых

Ад мурагоў і ад лясоў,
Ад светлых высяў жаўруковых.

У нас хапае слоў сваіх
(Іх пазычаць няма патрэбы)
Ад чыстых даляў веснавых,
Ад глыбіні улетку неба.

Сваіх хапае слоў у нас
Суровых, мужных, як яднанне,
Яны гучаць у грозны час
І заклікаюць на змаганне.

У нас хапае слоў такіх
Чысцюткіх, ядраных, як ранне.
Яны выказваюць услых
Пяшчоту, ласку і каханне.

Хапае слоў і гаманкіх,
І мяккіх, як у лузе травы,
І, чуйна слухаючы іх,
Запамінай не для забавы.

У нас хапае рэдкіх слоў,
І палюбі ты іх бязмежна.
Яны ад чысціні снягоў
І ад пялёсткаў беласнежных.

Яны ўвабралі звон крыніц,
Шум лесу і дыханне ночы...
Ад ліўняў і ад навальніц –
Грымяць, іскрацца і шапочуць.

Журыцца ўмеюць і звінець,
Спяваць у шумным карагодзе.
Іх трэба сэрцам разумець
І ўмець знаходзіць у народзе.

 

Похожие статьи:

Юрась СвіркаЮрась Свірка - Яшчэ раз пра маці

Юрась СвіркаЮрась Свірка - З першым снегам

Юрась СвіркаЮрась Свірка - Верны крэўнаму брацтву

Юрась СвіркаЮрась Свірка - Свята

Юрась СвіркаЮрась Свірка - Ласіны стажок