– У талерцы, глянь, якія
слівы, сокам наліўныя! –
так дачушцы бацька кажа. –
Палічы ўсе слівы, Глаша.
Адлічыла восем Дашы,
Дзімку – пяць, чатыры – Сашу,
шэсць – Міколку, Галі – тры
і сем сліў – сваёй сястры.
Раздзяліла, як умела,
і талерка апусцела.
А ўсіх сліў злічыць не можа.
Хто ёй, дзеці, дапаможа?
Похожие статьи:
Юрась Свірка → Юрась Свірка - Яшчэ раз пра маці
Юрась Свірка → Юрась Свірка - З першым снегам
Юрась Свірка → Юрась Свірка - Верны крэўнаму брацтву
Юрась Свірка → Юрась Свірка - Свята
Юрась Свірка → Юрась Свірка - Ласіны стажок