Мама спіць.
У хаце ціха-ціха.
І за вокнамі таксама цішыня.
Мусіць, перастаў і вецер дыхаць,
Правады над дахам не звіняць.
Месяц вішняку нарэзаў вязку,
Доўга рэзаў, вышчарбіў лязо.
Мама спіць.
І з ёй заснулі казкі,
Пераказаныя тысячу разоў.
Я не знаю,
Што ёй будзе сніцца –
Можа, ніва, ранняя вясна,
Можа, пад ракітаю крыніца?
Толькі б не апошняя вайна…
Мама спіць.
Спі, мама, дыхай лёгка.
Похожие статьи:
Юрась Свірка → Юрась Свірка - Свята
Юрась Свірка → Юрась Свірка - Верны крэўнаму брацтву
Юрась Свірка → Юрась Свірка - З першым снегам
Юрась Свірка → Юрась Свірка - Ласіны стажок
Юрась Свірка → Юрась Свірка - Яшчэ раз пра маці