Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Эліза Ажэшка - Раманіха
1. Літаратурная творчасць пісьменніцы пачалася ў XIX стагоддзі, якое характарызавалася намаганнямі ўвасобіць у жыццё ідэалы кансалідацыі (свабоды, роўнасці і братэрства) праз падзел працы ў грамадстве (ідэі французскага філосафа Эміля Дзюркгейма). Вялікі ўплыў на фарміраванне светапогляду Элізы Ажэшкі зрабілі ўдзельнікі нацыянальна-вызваленчага руху 1863 года і сяброўскія сувязі з Францішкам Багушэвічам. Пісьменніца захаплялася, вуснай народнай творчасцю і чэрпала натхненне з яе.
2. У аповесці «Раманіха» пісьменніца адлюстравала з’явы духоўнай дэградацыі і духоўнага ўзвышэння людзей у залежнасці ад іх стаўлення да народнай маралі, іх здольнасці супрацьстаяць нігілізму. Пісьменніца ставіла наступную задачу: «Мы павінны сумленна працаваць і, наколькі гэта магчыма, сумесна, каб праўдзіва паказаць і правільна ацаніць гэты асноўны грамадскі клас і гэтыя мільёны чалавечых, якія называюцца вясковым людам».
3. Міхалка ўнаследаваў ад бацькоў сумленнасць, працавітасць, высакароднасдь. Маці ганарылася сваім сынам, з замілаваннем назірала, як ён працуе: «...ён найлепшы ў горадзе работнік! Хлявінскі, калі пачынае нешта будаваць, ледзь рукі яму не цалуе, каб да яго, ні да каго іншага не ішоў працаваць. Што другі за цэлы дзень зробіць, дык ён за дзве гадзіны нібы за сябе закіне. У бацьку ўдаўся. Дужы – ажно жах, і работа гарыць у руках. За жывёлай, таксама, як бацька, прападае, і такая ж бацькава натура, далібог, бацькава...»
4. Паведамленне «Жыццё маці» (Раманіха ў аднайменным апавяданні Элізы Ажэшкі)
Вобраз Раманіхі цэнтральны ў творы. Звалі яе Евай. Жанчына пражыла цяжкае жыццё: зведала шчасце і гора, мела сям’ю, а засталася жабрачкай. «Дык нават і ў гэтай жанчыне быў калісьці над галавою блакіт, а ў сэрцы сонца шчасця!»
Раманіха вельмі любіла свайго мужа – паштальёна Рамана. Адчувала захапленне ад язды на тройцы. Яе жыццё пры мужы было звычайным, без нейкіх асаблівых здарэнняў, але шчаслівым.
З твора Элізы Ажэшкі «Раманіха» мы даведаліся пра жыццё простай жанчыны-працаўніцы. Яно падаецца аўтарам з двух бакоў – праз успрыманне аўтара і ўспаміны самой Раманіхі. Успаміны пра былое жыццё абуджалі Раманіху, яе твар пачынаў свяціцца ад шчасця.
«Як ва ўсіх першабытных натур, уражанні і настроі абуджаліся ў ёй і мяняліся з такою хуткасцю, якую чалавеку цывілізаванаму не зразумець. Сонечны ўспамін вярнуў на твар жанчыны жывую ігру рысачак і маршчын».
У маладосці, пакуль быў жывы яе муж, Раманіха адчувала сябе шчаслівай. Яна любіла свайго мужа, захаплялася прыгажосцю прыроды, яе радаваў кожны момант жыцця. Яны жылі не вельмі багата, але Раманіха лічыла, што ўсяго было ўдосталь: «Багацця не было, але і бяды не было. Жылі мы хораша, працавалі абое, то і жылося без голаду». Усё радавала ў мінулым жыцці, «але не зусім, бо вельмі ж хацеў мець (Раман) кавалак уласнай зямлі».
«Раманіха была калісьці шчаслівая і вясёлая, што ў жыцці яе было нават крыху паэзіі. Яна – і паэзія! Дзіўная сувязь дзвюх супрацьлеглых састаўных частак, убачыць якія ў рэторце жыцця можна толькі пры дапамозе мікраскопа».
Яе муж Раман часта браў яе з сабой пакатацца на санях са званочкам. «Бывала... што зімою, калі яго сматрыцель па сена пашле, запражэ ён у сані пару коней, званок прывяжа да дышля і гукае мне: «Еўка! Бяжы хутчэй, паедзем удваіх!»
Аўтар апавядання назірала за жыццём Раманіхі, спачувала яе перажыванням.
«Я ведала яе ўжо некалькі год, ды ўсё ж такі тады, калі яна расказвала мне пра сваё мінулае, я пільна, з цікавасцю прыглядалася да ўсёй яе знешнасці, а асабліва да ігры маршчын на твары. Нягледзячы на тое, што яна даўно ўжо была ў горадзе, Раманіха не прывыкла да гарадской вопраткі. З нейкім асаблівым умельствам знаходзіла яна на гарадскіх рынках каляныя спадніцы, якія вясковыя жанчыны ткуць з рознакаляровых ільняных і каналляных нітак, называючы такую вопратку самадзелкай».
Яе муж марыў пра ўласную зямлю, сваю хату. Ён быў перакананы, што яны сваёй чэснай працай змогуць дабіцца ў жыцці многага: «Мы яшчэ, Еўка, маладыя, каб толькі добры лад быў ды працавалася, абжывёмся»
Разам з мужам яны абмяркоўвалі будучую гаспадарку, нават з-за гэтага часам і сварыліся. I раптам шчаслівае жыццё Еўкі і Рамана скончылася. Муж Раманіхі трагічна загінуў, калі вёз багатую пані на наступную станцыю.
«Не прайшло і дзвюх гадзін пасля таго, калі ён, абняўшы яе і малога, напомніўшы, каб не забылася добра замкнуць нанач дзверы, выйшаў з хаты, ускочыў на козлы, схапіў у жменю лейцы і крыкнуў на коней: «Гэй! Дзеці, гэй! Гэй!» Не прайшло і дзвюх гадзін пасля таго, як карэта, свецячы запаленымі ліхтарамі, глуха прагрукацела і знікла ў даждлівай, ветранай цемры, што навісла над паштовай дарогай, – не прайшло і дзвюх гадзін, калі на пераправе, дзе паром, пераплыўшы раку, меўся прычаліць да берага, у даждлівай і ветранай цемры пачуўся страшэнны крык. Нешта жудаснае рабілася там з паромам, коньмі, людзьмі... Карэту, аднак, і пані, што ехала ў ёй, выратавалі, а лёкая таксама. Толькі двое коней задушыліся і паштальён утапіўся».
Праз два гады пасля мужавай смерці Раманіха з сынам Міхалкам перабралася ў горад. Раманіха хацела вывесці свайго сына ў людзі, каб спраўдзілася іх мара з мужам аб светлым жыцці на сваёй зямлі. «Колькі ж яна нацярпелася бяды, колькі тугі сардэчнай перажыла. З вёскі ды ў горад!»
Спачатку яна служыла за не|вялічкуюо плату, з «марнай ядою і страшэннай залежнасцю ад чужых людзей, якія пагардліва ставіліся да нязграбнай, неачэсанай сялянкі».
За шмат гадоў жыцця ў горадзе Раманіха нацярпелася і дрэннага абыходжання, і крыўдных слоў. Часта яна ўспамінала песню, што ведала з дзяцінства і якая характарызавала яе долю: «Ой, доля мая, доля, дзе ж ты падзелася, ці ты з ветрам паляцела, ці, можа, утапілася? »
Ішлі гады. Раманіха, блукаючы па чужых дамах, нейкім чынам навучылася кухарскай справе. Яе сталі зваць у багацейшыя дамы, дзе «больш плацілі, дзе людзі былі лепш выхаваныя, больш чалавечныя». Яе сын вучыўся у гарадской школе, ведаў грамату. Маці спадзявалася, што яна дала яму ўсё для лепшай долі – жыццё ў горадзе, веды, працу.
Майстар Хлявінскі лічыў Міхала лепшым працаўніком, давяраў яму самую адказную працу. Маці разам з Міхалам абмяркоўвала яго будучыню, спадзявалася, што сын ажэніцца з дачкой Хлявінскага і будзе сапраўдным гаспадаром. Але... спраўдзіцца гэтаму не давялося. Міхал вельмі любіў пагуляць і выпіць. Спачатку ён спрабаваў змагацца з гэтым, хадзіў у касцёл, маліўся, бо яго «ахоплівала вялікая спакуса, ад якой ён абараняўся ў касцёле гарачай малітвай і жалем». Відаць, спакуса ўзяла верх. Заканчваецца апавяданне тым, што маці Міхалкі стала жабрачкай.
«Яна сядзела ў прытворы касцёла, на цаглянай падлозе, у рызманах, чырвоныя пяты павылазілі з анучаў, якімі былі абкручаны яе ногі, побач з нагамі ляжаў тоўсты кій. Жанчына была зусім падобная да іншых старых жабрачак, што сядзелі там звычайна, і толькі тым адрознівалася ад іх, што вочы яе з-пад белых валасоў былі падобныя на дзве крывавыя раны. Выпаліў іх кухонны агонь, выгрызлі слёзы...»
5. Дыялог «Духоўная спадчына і маральны выбар асобы (Міхалка ў апавяданні Элізы Ажэшкі «Раманіха»)».
– Якая духоўная спадчына была ў аснове жыцця бацькоў Міхалкі?
– Бацькі Міхалкі, былі працавітымі людзьмі. Яны любілі Жыццё, адчувалі задавальненне ад зносін з прыродай, шанавалі народную спадчыну. Раман любіў спяваць і вучыў малога народным песням. Бацька Міхала быў «высокі, прыгожы, як дуб, мужчына, ... у pyкax такі дужы... і гарэлкі не піў». Але галоўным для бацькоў Міхалкі было – мець сваю ўласную зямлю.
«Каб мне Бог даў, – кажа ён (Раман) хлопцу, – у сваёй хаце цябе гадаваць! Каб я мог калі-небудзь на сваёй зямельцы навучыць цябе араць! Каб я, вочы апошні раз закрываючы, думаў, што ты ў сваёй хаце жыць будзеш гаспадаром!»
– Які маральны выбар зрабіў Міхалка?
– Міхалка быў знешне падобны на бацьку – высокі, стройны, прыгожы, работа кіпела ў руках. Але, у адрозненне ад бацькі, Міхал любіў выпіць і не кантраляваў тады сябе. Маці спадзявалася, што сын адумаецца і зробіць правільны маральны выбар – шчаслівую сям’ю і сумленную працу. Miхал не здолеў пабароць сябе. Добра пра гэта гаворыць Эліза Ажэшка, апісваючы знешнасць і вочы Міхала. Вочы – люстэрка душы. Вось якія яны былі ў Міхалкі: «Вочы былі жывыя, бліскучыя, але не такія, як у маці, дабрадушныя і крыху дурнавата-вясёлыя, а страсныя і гуляшчыя. Адлюстроўваўся ў іх бурны неспакой і вялікая прагнасць радасцей. Можна было б сказаць, што ў гэтыя бліскучыя, часамі памутнелыя, неспакойныя вочы, што пазбягалі чалавечага позірку, зазірнулі гарадскія падонкі і пакінулі там сваё адлюстраванне»
6. Міхалка з апавядання «Раманіха» меў усё, каб быць шчаслівым. Маці старалася даць сыну добрую адукацыю і магчымасць дабіцца самастойнасці. Яна перабралася з вёскі ў горад, шмат працавала і дабілася таго, што сын лічыўся лепшым працаўніком у пана Хлявінскага. Ён мог бы ажаніцца з дачкой пана Хлявінскага, бо той быў не супраць, паважаючы Miхала за працавітасць і здольнасць рабіць лепей за ўсіх самую складаную працу. Міхал не быў у войску, бо тады не забіралі ў маці адзінага сына. Сын быў кармільцам. I гэты «кармілец» давёў маці да жабрацтва. Міхал не змог стаць нармальным чалавекам. Ён не ацаніў усяго, што зрабіла маці для ягонай будучыні. Ён не спраўдзіў мары свайго бацькі.
Аліндарка з паэмы Францішка Багушэвіча «Кепска будзе!» – наадварот, пазнаўшы ў дзяцінстве горкую сірочую долю, вырас чалавекам мяккім і уражлівым. Ён заступаецца за айчыма, змагаецца з ўсімі жыццёвымі нягодамі. Выстаяў у турме – не страціў найлепшыя чалавечыя якасці: пачуццё асабістай годнасці, волю да супраціўлення. Ён узмужнеў, маральна загартаваўся, не згубіў імкнення да вольнага жыцця.
Як ужо ж скаціна тая
Або гадзіна праклята
I та цану волі знае,
Што ж да нашага-то брата,
Меўшы розум не скаціны.
Як знаць волю мы павінны?
А ў астрозе ж няма волі,
Похожие статьи:
Эліза Ажэшка → Эліза Ажэшка - Хам. Аналіз аповесці
Эліза Ажэшка → Эліза Ажэшка - Зімовым вечарам