Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдуард Валасевіч - Сякера

Купілі Кастусю сапраўдную сякеру
(Вядома, зменшаных памераў).
– Ну, вось, бяры сякеру, Кастусёк,
Займайся
І да цяслярскай справы прывучайся.
Ды асцярожны будзь з прыладаю, стручок!
Яшчэ услед парад нямала надавалі.
А Кастуся даўно ўжо на двары
Чакалі
Сябры.
Ён перад імі секануў з размаху па паркану,
Затым дзяўбці ўзяўся тэлеграфны слуп,
І нечакана,
Уявіўшы, што ён лесаруб,
Падаўся да бярозкі хуценька, з падскокам,
І не міргнулі хлопцы вокам,
Як размахнуўся Кастусёк і – шах! –
Здаецца, застагнала аж бярозка перад сконам
І ўпала на зямлю зялёнай кронай.
Тут хлопчыкаў апанаваў спачатку жах,
А потым гнеў
Ў грудзях разбушаваўся:
– Як ты пасмеў!
Ты што, ў звярынцы гадаваўся?
Яе мы пасадзілі, палівалі
І любаваліся яе красой!
Ты ж ссек яе сякераю сваёй...
І тут жа у яго сякеру адабралі,
А Кастусю, як трэба, кухталёў наклалі
У каршэнь...
– Ідзі, адсюль, дубовы пень.
Каб мы цябе тут больш не сустракалі.

Хто вінаваты, а хто правы –
Вяршыце самі суд.
Адно скажу я тут:
Сякера блазну – дрэнная забава.

Похожие статьи:

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Я дрэву сказаў...

ПераказыТаполя

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Дрэва

ПераказыЯблынька-дзічка

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Дрэва вечнасці