Не шукайце шчасця на чужыне,
Дзесьці за марамі, за гарамі,
Бо туга па дарагой Айчыне
Будзе крочыць след у след за вамі.
Не цурайцеся і роднай мовы,
Што з калыскі навучала маці.
Як для дрэва корань, так і слова
Сілу, годнасць не дае нам страціць.
Продкамі не грэбуйце ніколі,
Бо яны жыццём сваім, крывёю
Здабывалі і зямлю і волю.
І вітайце племя маладое –
Пачалі бацькі, завершаць дзеці
Будаваць свет новы на планеце!
Похожие статьи:
С → Санет
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Санет (Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...)
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Санет (Замёрзла ноччу шпаркая крыніца...)
Янка Купала → Янка Купала - Для зямлі прадзедаў маіх...
В → Вянок санетаў