На грунтавой дарозе колькі год
Ляжаў Валун, прыносячы нямала перашкод.
Як ён папаў туды – ці варта разбірацца?..
Паспеў ён мохам абрасці,
Перашкаджаў і ехаць, і ісці,
А да таго ж пачаў і зазнавацца:
– Дзе валуны вы бачылі такія?
Са мною лічацца! Мяне баяцца...
Перада мной павінны прыпыняцца
Не толькі жвавыя машыны легкавыя,
А нават грузавыя!..
...У гэты час па грунтавой дарозе,
Ракочучы, ішоў Бульдозер
І той Валун спіхнуў з дарогі пад адхон,
Каб шлях быў для машын, каб быў разгон!
Усё, што стрымлівае наш наперад крок,
Адкінем, як валун, убок!
Похожие статьи:
Пераказы → Следавікі
Пераказы → Аб чым маўчаць камяні
Анатоль Бутэвіч → Анатоль Бутэвіч - Музей валуноў
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Арэх і Жаба
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Мітрафан і дэльтаплан