Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдуард Акулін - Канцона

Там, дзе ранеты на золку
свой пачынаюць «дэсант»,
росніцай Верасень золка
мерае крокамі сад.
Ціха ступае, няспешліва
паміж падпорак з арэшніку.

Падаюць сонцы асеннія,
яснасцю поўнячы след,
мудрасцю добрага Генія
падаюць проста ў Сусвет.
Без шкадавання і роспачы,
адтэрміноўкі не просячы.

Як бы хацеў навучыцца я
мудрасці іхняй спрадвечнае,
промнямі год асвяціць сваіх
пройдзены шлях перад Вечнасцю...
Літасці ў лета не просячы,
рушыць у сад сваёй Восені.

 

Похожие статьи:

ККанцона

Эдуард АкулінЭдуард Акулін - Прыйдзе час, і яна міне...

Эдуард АкулінТворчасць Эдуарда Акуліна

Эдуард АкулінЭдуард Акулін - Журавіны бяруць жанчыны...

Рыгор КрушынаРыгор Крушына - Канцона