Руды сітнік. Сіні глей.
Сонца, нібы язь паджары.
Зелень раскі. Бель лілей.
Блякла-шэры колер хмары.
Восень, нібы лагапед,
вымаўленню вучыць ветра...
Топчуць лісцяў жоўты плед
качкі у чырвоных гетрах.
Крыніца: Акулін Эдуард. Крыло анёла. Вершы, акрапаэмы, – Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. – 174 с.
Похожие статьи:
Эдуард Акулін → Эдуард Акулін - Журавіны бяруць жанчыны...
Эдуард Акулін → Творчасць Эдуарда Акуліна
Эдуард Акулін → Эдуард Акулін - Жонцы
Эдуард Акулін → Эдуард Акулін - Трыялет
Эдуард Акулін → Эдуард Акулін - Прыйдзе час, і яна міне...