Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдзі Агняцвет - Хто пачынае дзень?

Раней за ўсіх устаў шафёр,
пабег да гаража.
Не любіць соннай цішыні,
гарачая душа!

Ён – неспакойны чалавек –
хацеў бы сто гадоў
цагліны цёплыя вазіць
для новых гарадоў.

Устане рана хлебапёк,
адчуе смачны пах,
і пойдзе жытні свежы хлеб
з румянцам на шчаках.

Па-свойму радуе маляр
прыроду і людзей:
прыносіць колеры вясны
вясёлы чарадзей.

Спытайся ў сонца і зямлі,
спытайся ў чыстых рэк:
– Хто пачынае новы дзень?
– Рабочы чалавек!

Похожие статьи:

БиографииЭдзі Агняцвет

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Ціхі вечар

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Маме

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Зямля з блакітнымі вачамі

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Саўка за сталом