Яшчэ вясна адпачывае,
пад снегам дрэмле крыгаход.
Святло па хвілях прыбывае –
прыйшоў на працу Новы год.
Адкрыў ён звонкае надвор’е,
прасторы – лыжам і канькам,
усё – на добрае здароўе
дзяўчынкам нашым, хлапчукам.
Расці і радуй, дружа мілы,
бацькоў, настаўнікаў, сяброў.
Жадаю розуму і сілы
табе для будучых гадоў!
Любі аддана, шчодра, шчыра
зямлю, дзе прадзеды жылі.
Будзь чалавекам дружбы, міру
для ўсіх куткоў, краёў зямлі!..
Похожие статьи:
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Саўка за сталом
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Зямля з блакітнымі вачамі
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Ціхі вечар
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Маме
Биографии → Эдзі Агняцвет