Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдзі Агняцвет - Параска і падказка

– Скажы, Параска,
Калі ласка,
Якую  ты чытала казку?

Параска думае: «Ой,  ой,
Я ж  не  чытала ні  адной!»

Хтось шэпча ў класе:
– Курка Раба…
Параска кажа:
– Мурка-жаба.
Хтось шэпча:
– Журавель  і чапля.
– Я помню:
«Муравей і шабля».

– Скажы, Параска, калі ласка,
Якіх ты ведаеш звяроў? –
Тут чхнуў  яе сусед Пятроў.
Яму  шапнулі:
– Будзь здароў!
Параска, не  дачуўшы  слоў,
Сказала:
– Ведаю кароў.

– Вось дык цікава, звер – карова!
Скажы нам,
Пражыць  не  можаш ані дня?

Маўчыць Параска… Цішыня…
Глядзіць  яна ва  ўсе бакі.
Глядзіць  на столь і на падлогу,
Хто прыйдзе ёй  на дапамогу?

Знайшоўся жартаўнік такі,
Што гучна прашаптаў:
– Падказка.
– Падказка! –
Крыкнула  Параска.

А  я не  ведаю, браткі,
Ці гэта быль,
Ці гэта казка.

Похожие статьи:

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Зямля з блакітнымі вачамі

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Саўка за сталом

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Маме

БиографииЭдзі Агняцвет

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Ціхі вечар