Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Цішка Гартны - Роднай краіне

Я люблю гэты вобраз краіны,
Дзе відаць на абшары кругом
Курганы, і пустыя раўніны,
I балоты, заросшыя мхом.

Я люблю гэты вобраз краіны,
Дзе Дзвіна й чысты Нёман плывуць
Між лясоў, паміж гор, праз лагчыны
Свае воды у мора нясуць;

Дзе раскінулісь шэрыя вёскі,
А ў іх родныя песні чутны,
Песні — долі людской адгалоскі,
Песні — жальбы загнанай душы.

Я люблю гэты вобраз бясконца,
Тыя вёскі, балоты, гаі,
Бо радзіўся я ў гэтай старонцы
I памру мо у гэтай зямлі!

Магілёў, 1910

 

Похожие статьи:

Цішка ГартныЦішка Гартны - Трэскі на хвалях

Цішка ГартныЦішка Гартны - Спатканне

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Бывай, бывай, дваццатае стагоддзе!

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Краіна мая

Пераказы, дыктантыКраіна здароўя