Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Цётка - Мужык не змяніўся

Дзевятнасце сотняў,
Як Езус радзіўся,
I за гэту пору
Мужык не змяніўся.
Пайшлі горы долам,
А долы гарамі,
Перасохлі моры
I сталі палямі.
А на гэтых полях
Камень пакрышыўся.
I за гэту пору
Мужык не змяніўся.
Знайшлі нову землю.
Порах раздабылі.
Сталі папер ткаці,
Літар насадзілі.
Нарабілі кніжак,
Людзям паказалі,
Ад "хамулы" вока
Толькі ключ схавалі.
Напісаў Капернік,
Што свет закруціўся.
I за гэту пору
Мужык не змяніўся.
Ax! Застаўся цёмны,
Як той лес зялёны,
Застаўся "хамула",
Усімі прыцяснены.
Людзі папсавалі
Свае душы, сэрцы,
Толькі "хам"застаўся
У чыстай спанцэрцы.
I Бог з неба глянуў,
Глянуў, здзіваваўся,
Што за гэту пору
Мужык не змяняўся.
– Ну, ты, – кажа, – сынку,
Прасі, што патрэба,
Усім адарую,
Усё пашлю з неба.
Я хачу, каб, сынку,
Ты больш не мучыўся,
Каб ты быў свабодны,
Згорам разлучыўся.
– О, дай ты мне, Божа,
Хаця нову хату,
Дай кабылу сіву
I жонку багату.
Дай кароўку з целем,
Свінку, курэй колькі,
Дай жыта, мы змелем,
I годзе, і толькі.
А за гэта дзякуй!
Буду сабе панам,
Разлучуся з горам
На век вякоў. Аман.

1903

 

Похожие статьи:

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Сварба

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Мора

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Міхаська

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка (Алаіза Пашкевіч)

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Прысяга над крывавымі разорамі