Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Уладзімір Ягоўдзік - Янка і Ружа

   У аповесці «Янка і Ружа» сюжэт убірае ў сябе дзве раўназначныя часткі: у краіне Летавеччыне, дзе кіраваў разумны Уладар, людзі жылі шчасліва, а ў суседніх – Зубоніі і Пузоніі – гаравалі, бо іх каралі вялі бясконцыя войны. Цёмныя сілы замыслілі разбурыць шчасце і ў Летавеччыне. Балотніца падманам зацягвае ў багну Уладара і Уладарку, калі тыя неаглядна кінуліся шукаць кветку шчасця ў Купальскую ноч, а здрадлівых пузонскага і зубонскага каралёў прымушае служыць сабе, якія ў дадзенай Балотніцай масках Уладара і Уладаркі з’яўляюцца ў каралеўскім замку. Першы міністр Бабур таксама прагне захапіць уладу, таму ўступае ў хаўрус з цёмнымі сіламі. Калі дзеці спрабуюць з высокай вежы запусціць летаўцоў, каб такім чынам парадаваць дзяцей і ў суседніх краінах, іх жорстка караюць: усіх хлапчукоў забіраюць у салдаты і адпраўляюць на вайну. Не могуць дапамагчы тут і Нянька, і Начальнік варты, якія захоўваюць адданасць ранейшым ідэалам. Нянька толькі паспявае перадаць свайму прыёмнаму сыну Янку жытні каласок, які павінен вярнуць яго дадому. Каб Ружа не заўважыла ўсіх жахлівых змен у дзяржаве, ёй дораць замежныя чароўныя акуляры. Хціўцы дабіваюцца свайго: багна падступае амаль да самага палаца, знікла светлая рэчка, няма збожжавых палёў. Аднак жытні каласок прыводзіць Янку ў родныя мясціны, ён аб’яўляе вайну цёмным сілам. З дапамогаю Нянькі і Начальніка варты ўдаецца напалову ачысціць Святлынь-раку, пасеяць жыта, на адваяваных у балота палетках. Нарэшце Ружа, пазбаўленая чароўных акуляраў, букетам жытнёвых каласоў дакранецца да ўяўных уладароў – з іх спаўзаюць маскі, усе бачаць, што гэта зубонскі і пузонскі каралі, якія тут жа ператвараюцца ў гадзюк, Бабур жа – у аблезлага пацука. Справядлівасць адноўлена.
   У гэтай аповесці пісьменнік звяртаецца, няхай і апасродкавана, да гісторыі краю. Тут можна знайсці многа сімвалічных прыкмет Беларусі: Белая вежа як увасабленне дзяржаўнай велічы, светлыя рэкі, зялёныя лясы, працавітыя людзі. А барацьба з тванню – гэта сімвал змагання за Адраджэнне краю пасля многіх гадоў застою, напамінак аб неабходнасці аднаўляць і развіваць нацыянальную беларускую культуру, берагчы і ўмацоўваць родную мову.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыНясвіжскі палац

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Жабіны вочкі

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Сон-трава

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Вялікая сініца і яе сястрыцы

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Зязюліны панчошкі