Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Уладзімір Ягоўдзік - Чарніцы

Увага!!! Поўны змест
  
   Народная прыкмета кажа:
   Калі шмат мух – тады шмат і чарніц. А мне здаецца, што чарніц заўжды багата ў нашым лесе. Гэтыя цёмна-сінія, з шызым налётам ягады, бадай, , ведае кожны. Яны растуць на нізкіх кусціках з рэдкім дробным лісцем. А галінкі такія шчодрыя – аж вочы разбягаюцца. Міжволі тут прысядзеш або ўкленчыш і давай– па ягадцы, па дзве, як ужо налаўчыўся. Калі ж надумаўся прыйсці дамоў з поўным вядром, ніяк не абысціся без добрае парады:
   Адной рукой дзіця не няньчаць і ягад не збіраюць.
   Дарэчы, зусім няцяжка прыкмеціць: з усіх ягадкаў – чарнічнік найбольш раскошуе ў лесе, на многія кіламетры раскінуліся яго ўладанні. I ў сасновым бары, і ў ельніку, і нават у гаі пад лісцянымі дрэвамі.
   Быццам хтосьці ці штосьці чарніцам спрыяе. Ні сухмені яны не баяцца, ні змрочнага ценю...
   А ўся адгадка, мабыць, у старадаўняй легендзе.
   Калісьці вельмі-вельмі даўно людзі даведаліся, што ў Лесавіка ёсць дзівосныя скарбы, і згаварыліся імі завалодаць. Усе лясы і пушчы перакапалі, шукаючы незлічоныя багацці, шмат векавых дрэў павалілі ды пусцілі дымам. Не стала куды прытуліцца беднаму Лесавіку. Пашкадаваў небараку кусцік чарнічніку. Ён не збаяўся, што таксама можа пацярпець, схаваў ляснога ўладара і яго скарбы пад сваімі галінкамі. Людзі ледзь не спраўдзілі задуманае, але не звярнулі ўвагі на маленькія кусцікі побач з магутнымі ялінамі і соснамі.
   З таго часу ў знак вялікай удзячнасці Лесавік аж па сённяшні дзень апякуецца над чарніцамі, самаручна рассяляе чарнічнік па неабдымных лясных абшарах.
   Што ж, чарніцы вартыя такой пашаны. Думаю, са мной усе пагодзяцца. Лесавіковы ягады цудоўныя на смак і карысныя для здароўя. Любыя – свежыя, сушаныя, звараныя. Але асабліва мне падабаюцца варэнікі з чарніцамі. Цэлую талерку, ды яшчэ з горкаю, з’ясі і зноў папросіш.

Похожие статьи:

ПераказыСлуцкія паясы

ПераказыНясвіжскі палац

ПераказыЛось

ПераказыЖыровіцкі абраз Божай Маці

ПераказыСойка