Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Уладзімір Ягоўдзік - Жавароначкі, прыляціце...

Увага!!! Поўны змест


   Жаўрукі – найпершыя пасланцы вясны. На Беларусь яны вяртаюцца з выраю ў сярэдзіне сакавіка. Сонца яшчэ не паспела злізаць снег. Раніцою і ўвечары кусаецца мароз. А жаўрукі пяюць ужо, звіняць над полем і лесам, над вёскамі і гарадамі, вітаюць прыход вясны.
   Іх у дружнай жаўруковай сямейцы – чатыры родныя браты.
   Палявы.
   Лясны.
   Чубаты.
   Рагаты.
   Не бойцеся, у апошняга з братоў зусім не страшныя рожкі. Проста ў яго на галоўцы тырчаць пярынкі. Імі не надта напалохаеш драпежнага ястраба. Але жаўручок, як расказваюць старыя людзі, паднімецца з саломінкаю ў неба і спявае: "Пайду ястраба біць! Пайду ястраба біць!.."
   Ды вось бяда – саломінка выпадае, і жаўрук каменем ляціць да зямлі. А па дарозе апраўдваецца: "Кій упаў! Кій упаў!.."
   Цяжка жаўруку несці на малых крылах званочкі вясны. Але можна дапамагчы ім. Трэба папрасіць маму, каб яна напякла з цеста чубаценькіх пташак. Потым нядзелькаю выйсці на вуліцу, як мага вышэй падкідваць іх угору над сабою і спяваць:
   – Жавароначкі, прыляціце,
   Цёпла лецейка прынясіце!
   Бо зімачка надаела,
   Усе хлебушкі пераела!
   Паспрабуй, мой маленькі сябар. І ты абавязкова, хоць на адну хвіліну, наблізіш прыход вясны-красны на родную зямлю.

Похожие статьи:

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Вялікая сініца і яе сястрыцы

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Зязюліны панчошкі

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Жабіны вочкі

ПераказыНясвіжскі палац

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Сон-трава