Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Уладзімір Ягоўдзік - Баравік

Увага! Поўны змест

   Такое ўжо шчасце грыбніка: чым у руцэ цяжэйшы кошык, тым яму лягчэй і весялей. Імжыць над лесам дожджык, а вопытны грыбнік не ўцякае дахаты. Ходзіць паміж дрэў і паціху напявае:

А грыб-грыбавік,
Што пад дубам баравік,
Над грыбамі палкавік:
Загадаў усім грыбам
На вайну ісці!

   Слухаецца маленькі грыбны народ свайго камандзіра. Зноў атакуюць кошык лісічкі, а за лісічкамі – сыраежкі і грузды, чорныя і белыя. Толькі паспявай адбіваць паклоны.
   А што сам баравік-палкавік, знакаміты грыбны ўладар? Ён не спяшаецца ў палон, моўчкі цікуе за табой з непрыкметнай схованкі, прыглядаецца, ці ты ўважлівы і пільны. Быццам строгі экзамен прымае: як завуцца белыя грыбы-браты? Хто за кім і дзе ўладарыць у грыбным царстве?..
   Дык слухайце і запамінайце – потым вам прыдасца гэтая навука.
   Першыя ў чэрвені з’яўляюцца каласавікі – яны растуць, калі цвіце-красуе жыта.
   Потым разам з пачаткам жніва ў барах высыпаюць жніўнікі.
   А восенню, у верасні і кастрычніку, калі ападае лісце, грыбнікоў радуюць крамяныя лістападнікі.
   Усе яны родныя браты, хоць растуць у розныя поры года і непадобныя адзін да аднаго. І колерам капялюшыка, і памерам ножкі-карэньчыка.
   Самыя раннія белыя грыбы, як інакш называюць баравікі, сустракаюцца ў дубровах. Капялюшыкі і ножкі дубровікаў пафарбаваны ў светлы колер.
   У бярозавых гаях растуць каржакаватыя баравікі з самавітымі карычневымі капелюшамі.
   У яловым лесе, сярод бруснічніку і шапак моху, ад людскога вока хаваюцца самыя высокія з братоў-уладароў.
   А ў сасновым бары гаспадараць баравікі-чорнагаловікі.
   Вось бачыце, які выбар – на любы густ. І які б ні цяжкі быў кошык, трэба заўсёды помніць: «Грыбнік без баравіка – што салдат без медаля».

 

Похожие статьи:

ПераказыНясвіжскі палац

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Вялікая сініца і яе сястрыцы

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Жабіны вочкі

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Сон-трава

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Зязюліны панчошкі