Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Уладзімір Караткевіч - У дняпроўскіх хвалях, бы ў калысцы...
У дняпроўскіх хвалях, бы ў калысцы,
Разгайдалася хмурынак бель,
І спявае пад тугім вятрыскам
Лугавы вясёлы жаўтазель.
Ўсе шляхі прыводзяць не да Рыма,
А да родных вербаў і бяроз.
Любая, ў барох сівых Радзіма,
Сын твой нарадзіўся тут і ўзрос.