Я хачу правесці вас па зямлі, якая для мяне даражэй за ўсё. Самы ўтульны і чароўны кут.
Якая яна, мая зямля? Гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў. Светлыя ад бяроз гаі, што аглухлі ад птушынага звону. I пушчы, падобныя на храмы. Пушчы, дзе горда нясуць свае кароны алені. Гэта бясконцыя жылы рэк, у якіх плешчуцца бабры і рыба на захадзе сонца. I гэта амаль адзінаццаць тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці.
Гэта ў мінулым гераічная і шматпакутная зямля. Безліч разоў грукалі па ёй калясніцы вайны. Але мы, дзеці Беларусі, ганарымся тым, што ў гэтых войнах яна ніколі не была агрэсарам. Іншая справа, што яна заўсёды мужна і да канца бараніла сваю праўду і веру.
Памяць маёй зямлі аб гэтым і ў старадаўніх гарадзішчах, і ў курганах, пад якімі спяць яе абаронцы.
I перш за ўсё памяць маёй зямлі – гэта людзі і іх вечная, неўміручая праца.
Пранікніцеся любоўю да маёй роднай Беларусі, людзі. Велічная, гордая, яна таго вартая.
Похожие статьи:
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч - Кніганошы
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч - Чазенія - ГДЗ
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч - Кніганошы - ГДЗ
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў
Уладзімір Караткевіч → Творчасць Уладзіміра Караткевіча