Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Уладзімір Караткевіч - Рака шалела...

урывак з твора «Паром на бурнай рацэ»


   Рака шалела. Нізавыя парывы вятрыскі раскалыхалі вялікія, у рост чалавека, хвалі. Яны каціліся супраць плыні, шоргаючы белымі грабянцамі. Хвалі ішлі адна за адной, і процілеглы бераг губляўся ў чарнільнай навальнічнай цемры.
   Але і адтуль, са змроку, далятаў усхваляваны, нізкі гук вады. Рака таўклася ў берагі, хочучы вырвацца з іх. Праз пляму святла на вадзе слізгануў па хвалях дзіравы кошык, потым – цэлае дрэва, яблыня, вымытая з карэннем. Дзіўна было бачыць на яе галінах, апырсканых пенай, галінах, якія круціліся, то знікаючы пад вадой,то зноў выплываючы, два ці тры зеленаватыя яблыкі.

 

Похожие статьи:

Уладзімір КараткевічТворчасць Уладзіміра Караткевіча

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Чазенія - ГДЗ

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Кніганошы - ГДЗ

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Кніганошы