Горан мехам раздзьмухаю,
Налажу на горан сталь.
Што рабіць, я знаю, знаю –
Недарма куе каваль!
Падзялілі чужаніцы,
У няволі старана.
Не скую у плуг паліцы –
Не прыдасца мне яна.
Закаваны люд мой, волат,
Крыўд нязлічаных цяжар.
Вышай, вышай верны молат,
Нестрыманы ў сэрцы жар...
Хлопцы, хлопцы, – на змаганне!
Гэй, крыўдзіцель, воpaг, –
прэч!
Нездарма каваў я зрання,
Недарма навостран меч.
Крыніца: Анталогія беларускай паэзіі. У 3 т. Т. 2 / Рэдкал.: Р. Барадулін і інш.; Уклад. Л. Лойка. Мн.: Маст. літ., 1993. – 623 с.
Похожие статьи:
Биографии → Уладзімір Жылка
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Кузня
Уладзімір Жылка → Уладзімір Жылка - Марта
Уладзімір Жылка → Уладзімір Жылка - Меч
Алесь Якімовіч → Алесь Якімовіч - Каваль Вярнідуб