Дата публикации:
Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
О хараство асенніх дзён празрыстых, Бязгугарнасць прыроды і спакой. Урачыста полем з пушчаў залацістых Прыйшла туга і пала над вадой. А там застыла яснасць даляў чыстых Над цёмнай рунню й чорнай цаліной, I холад лёгкі ў косах прамяністых Разліла сонца хваляй нежывой. Наўкол сляды павольнага канання I веліч нетутэйшага маўчання. Прымаю корна сон зямлі азурны. I летуціцца сцішанай душы Такі ж спакой, халодны і бязбурны, I адцвітанне яснае ў цішы. 1925
С → Санет
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Санет (Замёрзла ноччу шпаркая крыніца...)
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Санет (Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...)
В → Вянок санетаў
Янка Купала → Янка Купала - Для зямлі прадзедаў маіх...